АЎТОГРАФ-СЕСІЯ АРЦЁМА МАКАЎЧЫКА І ЎЛАДА КАЛІНІНА
Перад пятнічным чэмпіянатным паядынкам мінскага і брэсцкага "Дынама" запланавана аўтограф-сесія з удзелам футбалістаў "бела-сініх" — брамніка Арцёма МАКАЎЧЫКА і абаронцы Ўладзіслава КАЛІНІНА.
Абодва пакуль па-за гульнёй з прычыны пашкоджанняў, але з вялікай асалодай сустрэнуцца з заўзятарамі.
Стартуем у 19.00 у клубнай фан-зоне, а потым разам ідзем на трыбуны падтрымліваць любімую каманду!