АЎТОБУСНАЯ ПАЕЗДКА Ў СМАРГОНЬ ДЛЯ ЗАЎЗЯТАРАЎ
Хацелі б падтрымаць мінскае "Дынама" ў гасцявым матчы і пры гэтым адправіцца ў дарогу ў добрай кампаніі?
Прапануем заўзятарам арганізаваны аўтобусны выезд на паядынак "бела-сініх" са "Смаргонню" ў межах 13-га тура чэмпіянату Беларусі-2023 ў элітным дывізіёне.
Гульня адбудзецца ў нядзелю, 25 чэрвеня, і пачнецца ў 19.00.
Кошт — 30 рублёў.
Падрабязная інфармацыя і запіс — па тэлефоне +375 29 668 84 09.
Аплаціць паездку можна некалькімі спосабамі:
- праз ЕРЫП
- праз Webpay на сайце shop.dinamo-minsk.by
- у фан-шопе "бела-сініх" на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00)
Заяўкі прымаюцца па пятніцу, 23 чэрвеня, уключна.