АРЦЁМ БЫКАЎ — У СІМВАЛІЧНАЙ ЗБОРНАЙ 12-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" прадставіла ўласную версію сімвалічнай зборнай па выніках 12-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў найвышэйшай лізе.
У "каманду тыдня" ўключаны адзіны прадстаўнік "бела-сініх", якія ў дамашнім паядынку адолелі брэсцкіх дынамаўцаў — 4:1.
Адзначаным аказаўся паўабаронца Арцём БЫКАЎ, які адкрыў лік на 12-й хвіліне.
Нагадаем, што той ідэальны па выкананні стрэл з сярэдняй дыстанцыі быў прызнаны найлепшым голам гульнявога дня.