АРЦЁМ БЫКАЎ — АЎТАР НАЙЛЕПШАГА ГОЛА 12-ГА ТУРА
Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" назвала пяцёрку найлепшых галоў па выніках 12-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў элітным дывізіёне.
Ганаровы спіс узначаліў паўабаронца "бела-сініх" Арцём БЫКАЎ, які шэдэўральным ударам у дотык з-за межаў штрафной пляцоўкі адкрыў лік у дамашнім супрацьстаянні з брэсцкімі дынамаўцамі (4:1).
Зычым нашаму вопытнаму гульцу яшчэ многа прыгожых забітых мячоў і яскравых перамог!