АНАТОЛЮ УСЕНКУ — 75 ГАДОЎ
У сераду, 14 чэрвеня, вядомаму футбольнаму спецыялісту Анатолю УСЕНКУ спаўняецца 75 гадоў.
Сённяшні юбіляр — сапраўдны дынамавец, частка вялікай каманды — чэмпіёна СССР-1982, які ў далейшым дасягнуў выдатных вынікаў у самастойнай працы. Анатоль Іванавіч прывёў нацыянальную зборную па зроку да трыумфаў на пяці планетарных форумах, за что атрымаў званне Заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь.
У апошнія гады Анатоль Усенка аддае вялікую ўвагу развіццю любімай гульні ў рэгіёнах, з’яўляючыся асноўным рухавіком праекта "Футбол у кожным сэрцы". І працягвае заражаць і зараджаць усіх, хто навокал, сваімі энтузіазмам, нястомнасцю, шчырасцю.
ФК "Дынама-Мінск" віншуе Анатоля Іванавіча і зычыць моцнага здароўя, сіл і няспыннага аптымізму!