АЛЯКСЕЙ ВАКУЛІЧ ПРАВЁЎ ТРЭНІРОЎКУ ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ
Блізкая да экватара першая змена ў дзіцячым летнім лагеры "Дынама-Мінск", дзе трэніруюцца, адпачываюць і ўвогуле класна бавяць час амаль 40 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 6 до 13 гадоў.
У сераду яны наведалі клубную базу "бела-сініх" у Стайках і паназіралі за працай каманды Вадзіма Скрыпчанкі, а сёння на запасным полі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" займаліся пад кіраўніцтвам Алексея ВАКУЛІЧА, які прыехаў з візітам у адказ.
24-гадовы абаронца ўмела дырыжаваў юнымі падначаленымі: актыўная размінка, эстафеты, гульня ў футбол — усё прайшло на выдатным узроўні з пазітыўным эмацыйным зарадам.
Наперадзе ва ўдзельнікаў лагера яшчэ шмат чаго цікавага. А зараз працягваецца запіс на другую змену — з 10 па 21 ліпеня. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 44 782 71 97 (Екацярына).