Наступны матч Тарпеда-БелАЗ 22.11 (19:10) (г)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

АКТЫЎНАСЦІ НА ДЫНАМАЎСКІМ ДЭРБІ

09.06.2023

Ужо сёння ўвечары мінскае і брэсцкае "Дынама" згуляюць на аднаіменным Нацыянальным алімпійскім стадыёне па вул. Кірава, 8/6. Гэты паядынак 12-га тура чэмпіянату краіны-2023 ў топ-дывізіёне пачнецца ў 20.00.

Запрашаем прыходзіць загадзя — і традыцыйна рыхтуем разнастайную праграму для добрага баўлення часу!

Увазе заўзятараў:

- фудкорт ад мітэрыі Chuck

- клубная зона актыўнасці, дзе ў тым ліку адбудзецца аўтограф-сесія Арцёма Макаўчыка і Ўладзіслава Калініна

- фотабудка з імгненнымі здымкамі

- пункт продажу сувенірнай прадукцыі і атрыбутыкі — там можна набыць матчавыя праграмкі, якія дазваляюць прыняць удзел у розыгрышы трох класных падарункаў

- добры і вясёлы маскот Дынамоша

КУПІЦЬ КВІТОК