АБФФ WU19 — "ДЫНАМА"-БДУФК: 3 ЧЭРВЕНЯ Ў 18.30
У суботу, 3 чэрвеня, "Дынама"-БДУФК адкрые праграму другога кола жаночага чэмпіянату краіны-2023 — і ў межах 12-га тура на выездзе пазмагаецца з АБФФ WU19. Паядынак адбудзецца на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Вышалескага, 4А). Стартавы свісток прагучыць у 18.30.
Нашы дзяўчаты выйдуць на поле ў белых майках і трусах (брамніца — цалкам у жоўтым).
Прызначэнне на гульню атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам з Веткі, асістэнты — Дзяніс Малашэнка (Мінск) і Мікалай Прахарэнка (Гомель). Чацвёрты суддзя — Раман Зелянкоўскі (Мінск). Інспектар матчу — Віталь Малюцін (Магілёў).
У жывым эфіры за развіццём падзей дазволіць назіраць трансляцыя на Youtube-канале WF Belarus.