30 ВАРЫЯНТАЎ ДЛЯ "БЕЛА-СІНІХ"
У аўторак, 20 чэрвеня, адбудзецца лёсаванне 1-га кваліфікацыйнага раўнда Лігі канферэнцый-2023/24, дзе стартуе і мінскае "Дынама".
На гэтай стадыі турніру "бела-сінія" з’яўляюцца сеянымі. І атрымаюць у супернікі адну з гэтых 30 каманд:
"Тырана", "Улажня", "Эгнатыя" (усе — Албанія), "Жалезнічар" (Боснія і Герцагавіна), "Мэгпайс" (Гібралтар), "Тарпеда" (Кутаісі), "Діла" (абедзве — Грузія), "Дэры Сіці", "Сэнт-Патрыкс Атлетык" (абедзве — Ірландыя), "Гіляні", "Дукаджыні" (абедзве — Косава), "Акюрэйры", "Вікінгур" (абедзве — Ісландыя), "Панявежыс", "Хегельман" (абедзве — Літва), "Бальцан", "Біркіркара" (абедзве — Мальта), "Зімбру" (Малдова), "Космас" (Сан-Марына), "Глентаран" (Паўночная Ірландыя), "Македонія" (Паўночная Македонія), "Жыліна" (Славакія), "Пенібонт", "Хаверфордуэст Каўнці" (абедзве — Уэльс), "Вікінгур" (Фарэры), "Хака", "Хонка" (абедзве — Фінляндыя), "Арсенал" (Чарнагорыя), "Пайдэ", "Нарва Транс" (абедзве — Эстонія).
Напярэдадні лёсавання колькасць магчымых варыянтаў для падначаленых Вадзіма Скрыпчанкі істотна скараціцца з прычыны размеркавання ўдзельнікаў па дадатковых карзінах.
Гульнявыя дні — 13 і 20 ліпеня.
Фота: soccerpro.com