ЯГОР МОЎЧАН ПЕРАБРАЎСЯ Ў ХАРВАТЫЮ
Паміж мінскім "Дынама" і "Дынама" з Загрэба падпісаны трансферны кантракт аб пераходзе хаўбека Ягора МОЎЧАНА ў самы тытулаваны клуб Харватыі.
У структуру "бела-сініх" таленавіты юнак трапіў у чэрвені 2022-га — у няпоўныя 14 гадоў. Выступаў за каманды нашай Акадэміі, а з пачатку гэтага сезона быў прыцягнуты трэнерскім штабам Аляксандра Шагойкі да працы з асноўным складам, за які дэбютаваў 14 сакавіка ў паядынку ў адказ 1/4 фіналу Кубка краіны-2025/26.
Сумарна ў 14 афіцыйных матчах набраў чатыры балы па сістэме "гол плюс пас". Двума "асістамі" дапамог перавярнуць няўдалае развіццё падзей у Баранавічах, адзначыўся трапнымі стрэламі ў супрацьстаяннях з "Дняпром" і "Нёманам".
Дзякуем Ягору за самааддачу ў гульнях за "Дынама-Мінск" і зычым максімальных поспехаў у далейшай кар’еры!







