ЯЎГЕН МАЛАШЭВІЧ — WINLINE-ГУЛЕЦ ЖНІЎНЯ
У афіцыйным telegram-канале мінскага "Дынама" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага футбаліста каманды па выніках заключнага летняга месяца.
Другі раз запар пераможца намінацыі — Яўген МАЛАШЭВІЧ! На гэтым адрэзку хаўбек паўдзельнічаў ва ўсіх пяці паядынках (у кожным выходзіў на газон у "старце"), а ў дамашнім супраць "Тарпеда"-БелАЗа адкрыў лік шыкоўным стрэлам з-за межаў штрафной пляцоўкі.
Перад заўтрашняй сустрэчай з "Нафтанам" лаўрэату ўручаць адмысловы прыз ад Winline — тытульнага партнёра "бела-сініх".
На карысць Малашэвіча выказалася 292 з 599 пакінуўшых свае галасы (48,75%). Далей месцы размеркаваліся такім чынам: 2. Уладзіслаў КАЛІНІН — 129 (21,54%). 3. Фаваз АБДУЛАХІ — 80 (13,36%). 4. Мустафа ДЖЫМЕ — 51 (8,51%). 5. Аляксандр СЯЛЯВА — 47 (7,87%).







