ВЫБІРАЕМ WINLINE-ГУЛЬЦА ВЕРАСНЯ!
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" стартавала апытанка па вызначэнні MVP каманды ў першым восеньскім месяцы.
Пераможцу намінацыі перад наступным дамашнім матчам уручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
Выбіраць належыць з пяці прэтэндэнтаў: абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН, хаўбекі Яўген МАЛАШЭВІЧ, Аляксандр СЯЛЯВА, Арцём САКАЛОЎСКІ, нападнік Карэн ВАРДАНЯН.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ГАЛАСУЙЦЕ!
У верасні падначаленыя Аляксандра Шагойкі адолелі "Нафтан" (5:1) і БАТЭ (2:0), разыйшліся ўнічыю з "МЛ Віцебск" (0:0), а таксама саступілі аднаклубнікам з Брэста (0:1).







