ВІДЭААТМАСФЕРА БЕЛАРУСКАГА "КЛАСІКА"
Больш за восем тысяч гледачоў на трыбунах Нацыянальнага футбольнага стадыёна назірала за супрацьстаяннем у межах элітнага дывізіёна паміж мінскім "Дынама" і БАТЭ, якія на пару маюць 24 чэмпіёнскіх тытулы. Гэтым разам мацнейшымі аказаліся "бела-сінія" — 2:0.
На Youtube-канале нашага клуба размешчана дзвюххвіліннае відэа, якое дапаможа прасякнуць атмасферай нядаўняга айчыннага "класіка".
Прыемнага прагляду!







