ВАЛЕРЫЮ ВЯЛІЧКУ — 60!
У суботу, 12 верасня, юбілей у Валерыя ВЯЛІЧКІ — экс-нападніку мінскага "Дынама" спаўняецца 60 гадоў.
Ураджэнец Івацэвічаў правёў у форме "бела-сініх" 85 афіцыйных паядынкаў, забіў 23 мячы. Дапамог камандзе стаць чэмпіёнам (1992, 1992/93) і ўладальнікам Кубка (1992) Беларусі.
Сардэчна віншуем Валерыя Сігізмундавіча, зычым моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і невычарпальнай энергіі!
Фота: abff.by







