УЛАДЗІСЛАЎ КАЛІНІН — WINLINE-ГУЛЕЦ ВЕРАСНЯ
У афіцыйным telegram-канале "бела-сініх" завершана апытанка па вызначэнні найлепшага гульца каманды ў первым восеньскім месяцы.
Лаўры MVP прымерыў Уладзіслаў КАЛІНІН, якому перад наступным дамашнім паядынкам уручаць адмысловы прыз ад тытульнага партнёра мінскага "Дынама" — кампаніі Winline.
У верасні 24-гадовы абаронца правёў ад званка да званка ўсе чатыры афіцыйныя матчы, а ў беларускім "класіка" на НФС адзначыўся пераможным голам.
На карысць Калініна выказалася 243 чалавекі з 691, якія паўдзельнічалі ў галасаванні (35,17%). Далей месцы размеркаваліся так: 2. Яўген МАЛАШЭВІЧ — 207 (29,96%). 3. Карэн ВАРДАНЯН — 132 (19,10%). 4. Арцём САКАЛОЎСКІ — 59 (8,54%). 5. Аляксандр СЯЛЯВА — 50 (7,24%).







