УЛАДЗІСЛАЎ КАЛІНІН — MVP ПАЯДЫНКУ З БЕРАСЦЕЙЦАМІ
Гульнявая праграма 22-га тура айчыннага топ-дывізіёна-2026 была закрыта на Нацыянальным футбольным стадыёне, дзе прайшло, як заўсёды, захапляльнае і напружанае дынамаўскае дэрбі.
У выніку нашы хлопцы саступілі аднаклубнікам з горада над Бугам — 0:1.
Найлепшым у складзе гаспадароў прызналі абаронцу Ўладзіслава КАЛІНІНА, якому пасля фінальнага свістка ўручылі традыцыйны прыз ад Hopper, надзейнага партнёра "бела-сініх".







