У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ БЕЛАРУСІ — КВІНТЭТ ДЫНАМАЎЦАЎ
У хуткім часе галоўную каманду нашай краіны чакае старт у групавым этапе Лігі нацый-2027. Прычым графік будзе вельмі напружаным — чатыры матчы за 11 дзён.
У межах квартэту 1 дывізіёна С належыць на выездзе змагацца з албанцамі (26 верасня), фіннамі (29-га), а таксама праводзіць намінальна дамашнія паядынкі з супернікамі з Сан-Марына (3 кастрычніка) і зноў-такі Фінляндыі (6-га).
Трэнерскі штаб зборнай на чале з Віктарам Ганчарэнкам уключыў у спіс для падрыхтоўкі 25 футбалістаў, у тым ліку пяць прадстаўнікоў мінскага "Дынама" — брамніка Андрэя КУДРАЎЦА, абаронцаў Рамана БЕГУНОВА, Уладзіслава КАЛІНІНА, хаўбекаў Яўгена МАЛАШЭВІЧА, Аляксандра СЯЛЯВУ.







