У МУСТАФЫ ДЖЫМЕ — 76 ХВІЛІН ЗА ЗБОРНУЮ
Галоўная каманда Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі няўдала стартавала ў кваліфікацыі кантынентальнага Кубка нацый-2027 — на выездзе саступіла з лікам 1:3 маўрытанцам.
У паядынку паўдзельнічаў нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ, якога замянілі на 77-й хвіліне.
У панядзелак, 28 верасня, зборную ЦАР чакае намінальна дамашняя сустрэча з супернікамі з Буркіна-Фасо — у мараканскай Касабланцы.







