У АЛЯКСАНДРА СЯЛЯВЫ — 300 ГУЛЬНЯЎ У НАЙВЫШЭЙШАЙ ЛІЗЕ
Суботні дамашні паядынак з БАТЭ (2:0) аказаўся для футбаліста "бела-сініх" Аляксандра СЯЛЯВЫ юбілейным — 300-м у межах айчыннага элітнага дывізіёна.
Дэбют на такім узроўні датаваны 14 красавіка 2012-га — у форме "Тарпеда"-БелАЗа ў выязной сустрэчы з "Мінскам".
За жодзінскіх "аўтазаводцаў" правёў 101 матч у классе наймацнейшых (2012-15, 2025; 5 галоў), за салігорскі "Шахцёр" — 113 (2016-2020; 1), за сталічнае "Дынама" — 86 (2021, 2023-24, 2026-…; 4).







