"СУХАЯ" НІЧЫЯ Ў ХЕЛЬСІНКІ
Галоўная каманда нашай краіны правяла чарговы паядынак групавога этапу Лігі нацый-2027. І на выездзе згуляла ўнічыю з фінамі — 0:0.
На газоне Алімпійскага стадыёна ў Хельсінкі з’явілася два футбалісты мінскага "Дынама". Абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН зноў адгуляў матч цалкам, апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ замянілі на 87-й хвіліне.
Дарэчы, вопытны хаўбек на 69-й даслаў мяч у чужыя вароты, але арбітр, звярнуўшыся да відэапрагляда, зафіксаваў парушэнне правіл. А ўвогуле VAR прызнаў нелегітымнымі два галы падначаленых Віктара Ганчарэнкі.
У паралельнай сустрэчы групы 1 дывізіёна С албанцы ў гасцях адолелі апанентаў з Сан-Марына — 3:0.
Менавіта з прадстаўнікамі Апэнін "белакрылыя" пазмагаюцца ў суботу, 3 кастрычніка.
Фота: t.me/abffby







