РЫХТУЕМСЯ ДА ДАМАШНЯЙ СУСТРЭЧЫ З БАРЫСАЎЧАНАМІ
Прэс-служба "бела-сініх" прапануе ўвазе заўзятараў штотыднёвую справаздачу аб трэніровачнай працы нашай каманды на базе ў Стайках.
Зараз падначаленыя Аляксандра Шагойкі вядуць планамерную падрыхтоўку да чарговага беларускага "класіка". Дамашні чэмпіянатны паядынак з барысаўскім БАТЭ адбудзецца ў суботу, 19 верасня, на Нацыянальным футбольным стадыёне і пачнецца ў 20.00.




















