РОЗЫГРЫШ ПРЫЗОЎ НА БЕЛАРУСКІМ "КЛАСІКА"
Усе, хто прыйдзе ў суботу, 19 верасня, на Нацыянальны футбольны стадыён, не толькі ўбачаць захапляльны чэмпіянатны паядынак самых тытулаваных клубаў краіны — мінскага "Дынама" супраць БАТЭ, але і атрымаюць мажлівасць забраць з сабой адзін з крутых падарункаў.
Так, на коне — iPhone 17 Pro і PlayStation 5, якія ўручаць шчасліўчыкам папулярныя блогеры Бадабум і Анджыліша.
Плюс паміж таймамі айчыннага "класіка" знойдуць уладальнікаў традыцыйныя прызы:
- фірмовая байка Winline, тытульнага партнёра "бела-сініх"
- брэндаваная бейсболка
- мясны бокс ад Hopper
Умовай для ўдзелу ў гэтым розыгрышы з’яўляецца пакупка афіцыйнай матчавай праграмкі — у намёце, размешчаным у фан-зоне на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







