РАЗЫГРАЕМ ПРЫЗЫ НА ДЫНАМАЎСКІМ ДЭРБІ
Напрыканцы тыдня Нацыянальны футбольны стадыён прыме цэнтральны паядынак 22-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026. У 20.10 пачнуць высвятляць адносіны мінскае і брэсцкае "Дынама" — будзе вельмі цікава, напружана, відовішчна.
Паміж таймамі адбудзецца традыцыйны розыгрыш крутых прызоў:
- стыльнай байкі ад тытульнага партнёра нашага клуба — кампаніі Winline
- фірмовай бейсболкі
- мяснога бокса ад Hopper
Для таго каб прэтэндэваць на атрыманне аднаго з падарункаў, трэба набыць афіцыйную матчавую праграмку — у намёце, размешчаным у фан-зоне на тэрыторыі арэны за галоўным уваходам з боку Партызанскага п-та.







