ПЕРШАЯ ЛІГА: ПРЫМАЕМ "ОРШУ"
Нашы рэзервісты працягнуць гульнявую праграму чэмпіянату краіны-2026 у Д2 паядынкам на "сінтэтыцы" роднага "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). В суперніках па 24-м туры — "Орша", з якой парай тыдняў раней давялося паспяхова пазмагацца ў гасцях (4:1).
Супрацьстаянне пачнецца ў 16.30. Уваход вольны.
Войска Сяргея Яромкі з’явіцца на газоне ў белых майках і трусах (брамнік — у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў на чале з Сяргеем Лабацэвічам (Ветка), асіставаць якому будуць Аляксандр Тытуленка і Раман Тарбякоў (абодва — Гомель). Чацвёрты — Сяргей Набокін (Мінск). Інспектар матчу — Дзмітрый Доля (Гродна).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







