ПЕРШАЯ ЛІГА: ПАЕДЗЕМ У ГОРАД НАД СОЖАМ
Наступны паядынак чэмпіянату краіны-2026 у Д2 нашы рэзервісты згуляюць у пятніцу, 18 верасня, — на выездзе з "Гомелем-2" у межах 25-га тура. Каманды пазмагаюцца на "сінтэтыцы" стадыёна "Лакаматыў" (вул. Хмельніцкага, 29). Пачатак у 16.00.
Футбалісты "Дынама"-БДУФК апрануць сінія майкі і трусы (брамнік — цалкам у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала брыгада арбітраў з Магілёва на чале з Аляксандрам Калачынскім, ассіставаць якому будуць Мікіта Хомчанка і Ілля Ржэуцкі. Чацвёрты — Настасся Савіцкая (Жлобін). Інспектар матчу — Міхаіл Лаўскі (Гомель).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць трансляцыя на Youtube-канале АБФФ.







