ПЕРШАЯ ЛІГА: КУРС НА ПІНСК
У пятніцу, 4 верасня, нашы рэзервісты пастараюцца падоўжыць сваю паспяховую серыю ў чэмпіянаце краіны-2026 у Д2. У межах 23-га тура належыць на выездзе змагацца з пінскай "Хваляй" — на полі мясцовай Акадэміі футбола (вул. Сонечная, 61). Пачатак у 17.30.
Кошт квітка — 5 рублёў (для школьнікаў і студэнтаў пры прад’яўленні суадносных дакументаў — 3 рублі).
Гульцы "Дынама"-БДУФК апрануць белыя майкі і трусы (брамнік — у чырвоным).
Прызначэнне на сустрэчу атрымала судзейская брыгада на чале з Дзянісам Тарасюком, асіставаць якому будуць Уладзімір Чыжэўскі (абодва — Брэст) і Раман Трухан. Чацвёрты — Ілля Сушчынскі (абодва — Пінск). Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Сачыць за развіццём падзей у жывым эфіры дазволіць Youtube-канал АБФФ.







