ПЕРАНЕСЕНА ТРЫ МАТЧЫ З УДЗЕЛАМ НАШАГА ДУБЛЯ
"Дынама"-БГУФК, які выступае ў другім па значнасці дывізіёне чэмпіянату Беларусі-2026, вымушана зробіць вялікі перапынак у гульнявой праграме.
На больш позні тэрмін ссунуты паядынкі нашай рэзервовай каманды — дамашнія з "Маладзечнам-2018" (26-ы тур) і БАТЭ-2 (28-ы), выязны са сталічным "Юні Ікс Лабс" (27-ы).
Прычынай для пераносаў з’явіўся выклік дзевяцёх футбалістаў "бела-сініх" у юніёрскую зборную краіны U19, якую чакае тры спарынгі.







