ПЕРАМОГІ Ў СПАРЫНГАХ З "НЕА САЛАМІНА" І "АРЫСАМ"
Каманда мінскага "Дынама" U15 (2012 г.н.) адправілася на вучэбна-трэніровачны збор на Кіпр, у межах якога правяла серыю кантрольных матчаў.
Падначаленыя Мікалая Крукава і Вячаслава Яраслаўскага разграмілі равеснікаў з "На Саламіна" — 5:1 (нашы галы: Сяргей Васюкевіч-2, Руслан Князеў, Сямён Несцярэнка, Мацвей Калячонак) і "Арыса" — 5:1 (Аляксей Юхневіч, Сяргей Васюкевіч, Руслан Князеў, Ярамір Дзюмін, аўтагол), а таксама згулялі ўнічыю з "Апалонам" з Лімасола — 2:2 (Аляксей Юхневіч, Руслан Князеў).
Каштоўны міжнародны досвед атрымалі Радыён ЯНКОЎСКІ, Дамір ЯНКОЎСКІ; Аляксей ЮХНЕВІЧ, Арсеній САВАСЦЮК, Арсеній БАНЦЭВІЧ, Сцяпан ЦІТКО, Мілан ТАРАСЕНЯ, Мацвей КАЛЯЧОНАК, Станіслаў НЯРОНСКІ, Сяргей ВАСЮКЕВІЧ, Мікіта ГОРБАЧ, Ягор ДРАБЫШЭЎСКІ, Ярамір ДЗЮМІН, Сямён НЕСЦЯРЭНКА, Руслан КНЯЗЕЎ, Арцём ГРЫШАНАЎ.
Адзначым, што гэты склад "бела-сініх" менш за месяц таму дэбютаваў у юнацкім чэмпіянаце краіны, прычым выступае ва ўзроставай катэгорыі U16, то бок спаборнічае з супернікамі старэйшымі на год. І стартаваў з дзвюх упэўненых перамог!







