НОВАЯ СУСТРЭЧА З АДНАКЛУБНІКАМІ СА СТАЛІЦЫ ГРУЗІІ
Завершана лёсаванне ранніх кваліфікацыйных раўндаў "Шляху пераможцаў нацыянальных чэмпіянатаў" Юнацкай лігі УЕФА-2026/27.
Чацвёрты раз запар Беларусь на кантынентальнай арэне прадставіць "Дынама-Мінск" U19.
Падначаленым Сяргея Яромкі належыць стартаваць паядынкамі з добрымі знаёмымі — аднаклубнікамі з Тбілісі, якіх праходзілі ў мінулым сезоне (0:2; 2:0, па пенальці 4:2).
Каляндарныя даты матчаў — 16 верасня і 14 кастрычніка.
Адзначым, што ў выпадку пераадолення грузінскага бар’ера "бела-сініх" чакаюцу гульні з дацкім "Капенгагенам". Калі і тут атрымаецца ўзяць верх, то ў 3-м "кваліфаі" опанентам окажацца пераможца пары "Сяптэмвры" (Балгарыя) — "Фіярэнціна" (Італія).







