Наступны матч Дынама-Брэст 13 верасня (20:10) (д)
Live
BLR
  • Чэмпіён СССР: 1982

    Галоўны поспех у гісторыі нашага клуба — перамога ў чэмпіянаце Савецкага Саюза ў 1982 годзе.

    Барацьба за залатыя медалі вялася да апошняга тура, у якім сталічныя дынамаўцы ўзялі верх над маскоўскім "Спартаком" з лікам 4:3 і здолелі апярэдзіць "Дынама" з Кіева ў турнірнай табліцы ўсяго на адзін бал

  • Сяміразовы чэмпіён Беларусі: 1992, 1992/1993, 1993/1994, 1994/1995 1995, 1997, 2004

    Футбалісты мінскага "Дынама" 7 разоў станавіліся чэмпіёнамі Беларусі.

    У першыя гады беларускай незалежнасці футбалістам "Дынама" не было роўных — 5 разоў запар "бела-сінія" заваёўвалі галоўны нацыянальны тытул. У 1997-м дынамаўцы зноў узняліся на верхнюю прыступку п'едыстала айчыннага элітнага дывізіёна.

    У апошні раз наша каманда станавілася чэмпіёнам краіны ў 2004 годзе.

  • Трохразовы ўладальнік Кубка Беларусі па футболе: 1992, 1993/1994, 2002/2003.

    Тройчы футбалісты мінскага "Дынама" станавіліся ўладальнікамі Кубка Беларусі.

    Двойчы - у самым пачатку станаўлення беларускага футбола (1992 год і сезон 1993/1994), а ў апошні раз - у 2003 годзе.

  • Шасціразовы чэмпіён БССР: 1937, 1938, 1939, 1945, 1951, 1975.

    Чэмпіянат БССР у сістэме ліг савецкага футбола меў статус спаборніцтва калектываў фізічнай культуры.

    У розыгрышы гэтага турніру, пераважна, выступала моладзь клуба.

    Дынамаўцы 6 разоў станавіліся чэмпіёнамі першынства БССР.

  • Двухразовы ўладальнік Кубка БССР: 1936, 1940.

    Кубкавы футбольны турнір праводзіўся футбольнымі камандамі Беларускай ССР з 1936 па 1991 год. Мінскае "Дынама" двойчы ў сваёй гісторыі станавілася ўладальнікам дадзенага кубка: у далёкіх 1936 і 1940 гадах.

НАШЫ ДЗЯЎЧАТЫ ПРАЙГРАЛІ НА "ЮНІ"

5.09.2026

Жаночы чэмпіянат Беларусі-2026

Перанесены матч 13-га тура

ДЫНАМА-БДУФК (МІНСК) — ДНЕПР (МАГІЛЁЎ) — 1:6 (0:4)
МІНСК. 5 верасня. Стадыён "Дынама-Юні". Пачатак у 15.00. 50 гледачоў.
СУДДЗІ: Д.Жахоўскі (Наваполацк), В.Бучкін (Полацк), Г.Налівайка (Асіповічы).
ДЫНАМА-БДУФК: Кавальчук, Тарадуда (Карняенка, 30), Гаршкова, Каліноўская, Вашчук, Ціхамірава (К.Гузоўская, 75), Чарлёнак, Піліпенка (к), Калюта (Юманс, 46), Арцішэўская (Сасноўская, 75), Сіняўская.
Запасныя: Крупнік, Саўэрс, В.Гузоўская.
ДНЕПР: Мацкевіч, Гірчыц (Раманава, 64), Барборанка, Манюкова (к), Скідан, Капусціна, Фралова (Куляшова, 75), Акпе (Несцюковіч, 75), Адэрэмі, Цабур (Домін, 75), Сцяжко (Ярэцкая, 64).
Запасныя: Галаваценка, Конева, Кісялёва, Кубічная.
ГАЛЫ: 0:1 — Фралова (14). 0:2 — Акпе (29). 0:3 — Цабур (36). 0:4 — Сцяжко (44, з пенальці). 0:5 — Сцяжко (52). 0:6 — Акпе (55). 1:6 — Юманс (78, пас — Чарлёнак).
ПАПЯРЭДЖАННІ: Тарадуда (23), Скідан (76).

Фота: прэс-служба ФК "Днепр"