НА МІНОРНАЙ НОЦЕ
Зборная нашай краіны, укамплектаваная хлопцамі не старэйшымі за 2004 год нараджэння, не здолела набраць ніводнага ачка на заключным для сябе адрэзку адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2027 U21.
Падначаленыя Віталя Паўлава на выездзе прайгралі равеснікам з Даніі — 0:2, прапусціўшы на 55-й і 61-й хвілінах.
На газоне стадыёна ў горадзе Вейле з’явілася тры футбалісты мінскага "Дынама". Іван ШЫМАКОВІЧ правёў увесь матч, на 46-й апорніка Данііла ДУШЭЎСКАГА замяніў больш арыентаваны на атаку хаўбек Арцём САКАЛОЎСКІ.
Становішча каманд у групе I. 1. Бельгія U21 — 13 (пасля 6 сустрэч). 2. Данія U21 — 13 (6). 3. Аўстрыя U21 — 10 (6). 4. Уэльс U21 — 6 (6). 5. БЕЛАРУСЬ U21 — 4 (8).
У нядзелю, 4 кастрычніка, моладзевую зборную чакае спарынг з "Баранавічамі". Для падрыхтоўкі да паядынку выкліканы яшчэ адзін прадстаўнік "бела-сініх" Міхаіл АЛЯКСАНДРАЎ.
Фота: пресс-служба АБФФ







