"МЛ ВІЦЕБСК" — "ДЫНАМА-МІНСК": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
Самы важны паядынак 21-га тура айчыннай найвышэйшай лігі-2026 пройдзе ў нядзелю, 6 верасня, у горадзе над Дзвіной. На полі мясцовага Цэнтральнага спартыўнага комплекса (п-т Люднікава, 12) пазмагаюцца "МЛ Віцебск" і мінскае "Дынама". Пачатак а 20-й гадзіне.
КВІТКІ
Уваход на гульню — вольны.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ўвечары ў культурнай сталіцы будзе хмарна, верагодны дождж — пры тэмпературы +13+15 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы з’явяцца на газоне ў белых майках і трусах (галкіпер — у салатавым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Віктарам Шымусікам, асістэнтамі якога стануць Аляксей Вайцяшонак (абодва — Асіповічы) і Аляксандр Банцееў (Бабруйск). Чацвёрты — Станіслаў Ананьеў (Віцебск).
Інспектар матчу — Вячаслаў Быкаў (Магілёў).
Дэлегат АБФФ — Дзмітрый Касянок (Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры вельмі цікавае супрацьстаянне пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і Youtube-канал АБФФ.







