КВІТКІ НА МАТЧЫ СА "СЛАВІЯЙ" І "АРСЕНАЛАМ"
У сярэдзіне наступнага месяца "бела-сінія" двойчы згуляюць на Нацыянальным футбольным стадыёне па Партызанскім п-це, 65 у межах айчыннай найвышэйшай лігі-2026.
У чацвер, 15 кастрычніка, мінскія дынамаўцы прымуць мазырскую "Славію" (пачатак у 18.30), у панядзелак, 19-га, — дзяржынскі "Арсенал" (20.00).
У заўзятараў ёсць мажлівасць істотна сэканоміць: пры пакупцы пакета квіткоў адразу на абодва паядынкі прадугледжана зніжка ў 30%.
ПЕРЕХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І НАБЫВАЙЦЕ!
Пры гэтым захоўваецца опцыя наведаць і асобныя матчы:
Спосабы звычныя: праз анлайн-сэрвіс Ticketpro, у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне, а таксама ў клубным фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6; сектар D24, адкрыты штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).







