КВІТКІ НА МАТЧ "ДЫНАМА-МІНСК" — БАТЭ
Заключны чэмпіянатны паядынак перад трохтыднёвай паўзай "на зборныя" нашы хлопцы згуляюць у суботу, 19 верасня, у родных сценах — на полі Нацыянальнага футбольнага стадыёна ў межах 23-га тура пройдзе чарговае беларускае "класіка". Стартавы свісток прагучыць у 20.00.
Квіткі на супрацьстаянне з БАТЭ коштам 7-75 рублёў дасяжны для пакупкі:
- на Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу гэтай кампаніі па ўсёй краіне;
- у клубным фан-шопе на НАС "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
Сектарам актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) з’яўляецца 121-ы, для прыхільнікаў барысаўчан выдзелены 113-і.
Дзейнічаюць такія ільготы:
- 40% — дзецям 6-18 гадоў і студэнтам;
- 50% — пенсіянерам і інвалідам II групы.
Бясплатна наведваюць дамашнія сустрэчы мінскага "Дынама" ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ліквідатары аварыі на ЧАЭС, інваліды I групы і ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, а таксама дзеці да 5 гадоў (без права заняцця месца).
Для актывацыі зніжкі неабходна пры пакупцы прад’явіць дакумент, які пацвярджае асобу і/ці права на атрыманне зніжкі (даведку з вучэбнай установы, студэнцкае, пенсіённае пасведчанне, дакумент ад інваліднасці і г.д.).
Для замаўлення бясплатнага квітка патрабуецца ПАПЯРЭДНЕ даслаць заяўку на fan@dinamo-minsk.by з прымацаваным сканам дакумента, які пацвярджае права на атрыманне такога квітка.








