КАРЭН ВАРДАНЯН — НАЙЛЕПШЫ ГУЛЕЦ МАТЧУ З БАТЭ
На Нацыянальным футбольным стадыёне завершаны цэнтральны паядынак 23-га тура чэмпіянату краіны-2026 у найвышэйшай лізе. Гэтым разам у беларускім "класіка" мацнейшымі аказаліся нашы хлопцы — 2:0.
MVP супрацьстаяння ў складзе гаспадароў прызнаны Карэн ВАРДАНЯН.
23-гадовы нападнік пасля фінальнага свістка атрымаў адмысловы прыз — мясны бокс ад Hopper, надзейнага партнёра мінскага "Дынама".







