"ХАЧУ РАЗВІВАЦЦА І ДАСЯГАЦЬ ВЫНІКАЎ"
Героем аднаго з сюжэтаў у чарговым выпуску праекта "Агляд тура", які выходзіць на тэлеканале "Беларусь 5", стаў абаронца мінскага "Дынама" Аляксей ІВАНОЎ.
Вопытны футбаліст (з адзнакі 8.12) расказаў пра этапы кар’еры ў "Гомелі", жодзінскім "Тарпеда"-БелАЗе, мазырскай "Славіі", пра пераход у склад "бела-сініх" і супадзенні ўласных амбіцый з памкненнямі нашай каманды.







