ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ ПАЎДЗЕЛЬНІЧАЎ У ПЕРАМОЖНЫМ МАТЧЫ
Нацыянальная зборная Кыргызстана правяла першы з пары запланаваных у гэту міжнародную паўзу кантрольных паядынкаў. І ў родных сценах не пакінула шансаў супернікам з Мальдзіў — 5:0. Прычым усе мячы забіла да перапынку.
У дасягненні такога выніку на полі стадыёна імя Далона Амурзакава ў Бішкеку паўдзельнічаў хаўбек мінскага "Дынама" Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ — выйшаў на замену на 58-й хвіліне.
У нядзелю, 4 кастрычніка, адбудзецца яшчэ адзін спарынг: зноў дома супраць ліванцаў.







