ГУЛЖЫГІТ АЛЫКУЛАЎ МОЖА ДВОЙЧЫ ЗГУЛЯЦЬ У БІШКЕКУ
Нацыянальную зборную Кыргызстана чакае дамашні трэнінг-кэмп у межах падрыхтоўкі да фінальнага турніру Кубка Азіі-2027.
У праграме значыцца правядзенне пары кантрольных паядынкаў на стадыёне імя Далона Амурзакава ў Бішкеку: у панядзелак, 28 верасня, з супернікамі з Мальдыў, у нядзелю, 4 кастрычніка, супраць ліванцаў.
Выклік у галоўную каманду роднай краіны атрымаў хаўбек мінскага "Дынама" Гулжыгіт АЛЫКУЛАЎ.
У гэтым сезоне 25-гадовы футбаліст правёў у форме "бела-сініх" 32 афіцыйных матчы (4 галы + 2 выніковая перадача).







