ГЕНАДЗЮ ЛЕСУНУ — 60!
У суботу, 5 верасня, віншаванні прымае Генадзь ЛЯСУН — экс-абаронцу мінскага "Дынама" споўнілася 60 гадоў.
У бытнасць футбалістам ураджэнец Жодзіна правёў у форме "бела-сініх" шэсць сезонаў (146 паядынкаў, 12 галоў), стаў чэмпіёнам (1992, 1992/93) і ўладальнікам Кубка (1992) краіны.
У розныя гады працаваў у структуры нашага клуба трэнерам — у дублі і Акадэміі.
Зычым Генадзю Мікалаевічу моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту і максімальных поспехаў!







