ДЖЫМЕ З СУАЙЧЫННІКАМІ — ПАКУЛЬ БЕЗ АЧКОЎ
Галоўная каманда Цэнтральнаафрыканскай рэспублікі працягнула выступленні ў кваліфікацыі кантынентальнага Кубка-2027. І зноў зазнала паразу — гэтым разам з лікам 0:1 у намінальна дамашняй сустрэчы з канкурэнтамі з Буркіна-Фасо.
У супрацьстаянні, якое прымала мараканская Касабланка, быў задзейнічаны нападнік мінскага "Дынама" Мустафа ДЖЫМЕ — з’явіўся на газоне на 81-й хвіліне.
Пасля двух тураў таблицу групы F узначальваюць буркінійцы — 4 ачкі. Потым ідуць маўрытанцы — 3, бенінцы — 1 і зборная ЦАР — 0.







