ДЗЕВЯЦЬ "БЕЛА-СІНІХ" — У АБОЙМЕ ЗБОРНАЙ U19
Зборная нашай краіны, укамплектаваная футбалістамі не старэйшымі за 2008 год нараджэння, працягне падрыхтоўку да ўдзелу ў 2-м кваліфікацыйным раўндзе юніёрскага чэмпіянату Еўропы-2027.
Праграма трэнінг-кэмпа ўключыць тры спарынгі. Належыць змагацца з равеснікамі з Расіі — 24 і 27 верасня на КФП АБФФ. Яшчэ адзін супернік удакладняецца.
Выйсці на газон у гэтых матчах могуць дзевяць прадстаўнікоў мінскага "Дынама": брамнік Аляксандр АЛЕКСАНДРОВІЧ, абаронцы Мікіта КАЛЕСНІКОВІЧ, Мацвей ЧАРНЯЎСКІ, хаўбекі Цімафей ГУДАЧ, Дзмітрый ДЗЕГЦЯРЭНКА, Сяргей ЖЫВУШКА, Артур ЧУМАК, нападнікі Ўладзіслаў ВАРОНІН, Андрэй ЛУЦКОВІЧ.
Адзначым, што Луцковіч працуе з галоўнай камандай "бела-сініх" і перыядычна атрымлівае гульнявую практыку ў найвышэйшай лізе. Астатнія хлопцы выступаюць за дубль у Д2.







