"ДЫНАМА-МІНСК" — "НАФТАН": МАТЧАВАЯ ПРАГРАМКА
Пяць з паловай гадзін да стартавага свістка на Нацыянальным футбольным стадыёне, дзе сёння адбудзецца перанесеная сустрэча 15-га тура айчыннага элітнага дывізіёна-2026. Войска Аляксандра Шагойкі пачне высвятляць адносіны з наваполацкім "Нафтанам" у 20.30 — квіткі ў продажы.
Прапануем традыцыйна пабавіць час да паядынку за вывучэннем афіцыйнай матчавай праграмкі, якую падрыхтавала прэс-служба "бела-сініх". На 16 старонках — постэр абаронцы Абдула Азіза ТУРЭ, расказ пра суперніка, склады каманд, мноства статыстычных даных.
ПЕРАХОДЗЬЦЕ ПА СПАСЫЛЦЫ — І ЧЫТАЙЦЕ АНЛАЙН!
Нагадаем, што пакупка папяровага варыянту праграмкі дазволіць удзельнічаць у розыгрышы прызоў у перапынку супрацьстаяння.







