"ДЫНАМА-МІНСК" — "ДЫНАМА-БРЭСТ": ІНФАРМАЦЫЯ АБ МАТЧЫ
У нядзелю, 13 верасня, пройдзе чарговае чэмпіянатнае супрацьстаянне аднаклубнікаў з Мінска і Брэста. Гэтым разам арэнай змагання акажацца Нацыянальны футбольны стадыён па Партызанскім п-це, 65 — пачатак у 20.10.
КВІТКІ
Кошт — 7-75 рублёў. Набывайце:
- праз Ticketpro;
- у любым з пунктаў продажу кампаніі па ўсёй краіне;
- у фан-шопе на Нацыянальным алімпійскім стадыёне "Дынама" (вул. Кірава, 8/6, сектар D24; штодня з 11.00 да 20.00, перапынак — 15.00-16.00).
У дзень паядынку з 15.30 — у касах каля цэнтральнага ўвахода з боку Партызанскага п-та і з боку вул. Ванеева.
Сектар актыўнай падтрымкі гаспадароў (фанаты) — 122, для прыхільнікаў берасцейцаў выдзелены 113.
ДОПУСК ЗАЎЗЯТАРАЎ
Трапіць на тэрыторыю арэны можна з 18.30 праз уваходы з боку Партызанскага п-та і вул. Ванеева.
Каб пазбегнуць утварэння чэргаў, пераканаўча просім прыязджаць загадзя.
НАДВОР’Е
Паслязаўтра ў сталіцы будзе хмарна — пры тэмпературы +14+16 градусаў.
ФОРМА
Нашы хлопцы зрабілі выбар на карысць белых маек і трусоў (брамнік — у салатавым).
СУДДЗІ І АФІЦЫЙНЫЯ АСОБЫ
Сустрэчу абслужыць брыгада арбітраў на чале з Амінам Кургхелі, асістэнтамі якога стануць Віктар Гецікаў і Дзяніс Емяльянчыкаў (усе — Гомель). Чацвёрты — Дзмітрый Дзмітрыеў. Рэферы VAR — Антон Лашук (абодва — Мінск). Асістэнт рэферы VAR — Юрый Хомчанка (Віцебск).
Інспектар матчу — Валерый Вялічка.
Дэлегат АБФФ — Уладзімір Кузьмін (абодва — Мінск).
ТРАНСЛЯЦЫЯ
У жывым эфіры дынамаўскае дэрбі пакажа тэлеканал "Беларусь 5".







