"ДЫНАМА-БРЭСТ" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 12 ВЕРАСНЯ Ў 17.00
Падначаленых Юрыя Малеева чакае найважнейшае супрацьстаянне ў межах чэмпіянату краіны-2026 — у межах 16-га тура на выездзе з брэсцкімі аднаклубнікамі, якія прэтэндуюць на заваяванне тытула. Суперніцы пазмагаюцца ў суботу, 12 верасня, на цэнтральным стадыёне горада над Бугам — АСК па вул. Гогаля, 9. Стартавы свісток прагучыць у 17.00.
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Іван Паляшчук (Брэст), памочнікі — Дзяніс Сасноўскі і Максім Розум (абодва — Слуцк). Чацвёрты — Алеся Гутнік. Інспектар матчу — Алег Коўб (абодва — Брэст).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.
Фота: vk.ru/fcnadezhda







