"ДЫНАМА"-БДУФК — "МІНСК": 20 ВЕРАСНЯ Ў 17.00
Напрыканцы тыдня адбудзецца супрацьстаянне самых тытулаваных каманд жаночага чэмпіянату краіны. У межах 17-га тура пазмагаюцца даўнія і вельмі прынцыповыя суперніцы — "Дынама"-БДУФК прыме "Мінск" на родным "Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А). Пачатак у 17.00.
Уваход на гульню вольны. Запрашаем падтрымаць падначаленых Юрыя Малеева!
Гаспадыні апрануць сінія майкі і трусы (галкіпер — у чорным).
На паядынку працуе судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Валянціна Сакаловіч (Жодзіна), памочнікі — Ганна Налівайка (Асіповічы) і Аліна Слуцкая (Маркава). Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Валерый Карапанаў (Гродна). Дэлегат АБФФ — Святлана Грынкевіч (Мінск).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







