"ДЫНАМА"-БДУФК — "ДНЕПР": 5 ВЕРАСНЯ Ў 15.00
У перанесенай сустрэчы 13-га тура чэмпіянату краіны-2026 наша жаночая каманда ў родных сценах пазмагаецца са сваім непасрэдным канкурэнтам у барацьбе за медалі. Прымаць суперніц з магілёўскага "Дняпра" належыць на стадыёне "Дынама-Юні" (вул. Акадэміка Вышалескага, 4А) — у суботу, 5 верасня. Пачатак у 15.00.
Уваход на гульню вольны. Чакаем заўзятараў на трыбунах!
На паядынку будзе працаваць брыгада арбітраў у такім складзе: галоўны — Дзмітрый Жахоўскі (Наваполацк), памочнікі — Вячаслаў Бучкін (Полацк) і Ганна Налівайка (Асіповічы). Чацвёрты — Аляксандр Клямёнаў (Мінск). Інспектар матчу — Алег Коўб (Брэст).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







