ЧАЦВЁРА "БЕЛА-СІНІХ" ДАЛУЧАЦЦА ДА МОЛАДЗЕВАЙ ЗБОРНАЙ
Зборная нашай краіны, сфармаваная з хлопцаў не старэйшых за 2004 год нараджэння, да сканчэння месяца завяршыць выступленні ў адборачнай кампаніі чэмпіянату Еўропы-2027 U21.
Заключнвя паядынкі з супернікамі-равеснікамі належыць згуляць на выездзе: у чацвер, 24 верасня, — супраць бельгійцаў, у панядзелак, 28-га, — з датчанамі.
Выйсці на газон у афіцыйных матчах могуць чацвёра прадстаўнікоў мінскага "Дынама": брамнік Іван ШЫМАКОВІЧ, паўабаронцы Данііл ДУШЭЎСКІ, Аляксей ЖЭЧКА, для якога гэта першы такі выклік, і Арцём САКАЛОЎСКІ.
Становішча каманд у групе I выглядае так: 1. Бельгія U21 — 10 (пасля 5 сустрэч). 2. Аўстрыя U21 — 10 (6). 3. Данія U21 — 10 (5). 4. Уэльс U21 — 6 (6). 5. БЕЛАРУСЬ U21 — 4 (6).







