"БЕЛШЫНА" — "ДЫНАМА"-БДУФК: 26 ВЕРАСНЯ Ў 15.00
Наступны, 18-ы, тур акажацца ў жаночым чэмпіянаце краіны-2026 заключным перад трохтыднёвай паўзай.
Дзейсны ўладальнік тытула — сталічнае "Дынама"-БДУФК — у суботу, 26 верасня, адправіцца ў Бабруйск, каб на мясцовым стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі сустрэцца з "Белшынай". Пачатак у 15.00.
Зычым нашым дзяўчатам удачы!
На паядынку будзе працаваць судзейская брыгада ў такім складзе: галоўны — Антон Марус, памочнікі — Іван Рымкевіч (абодва — Магілёў) і Арцём Маркусенка (Жлобін). Чацвёрты — Руслан Рашэцька (Бабруйск). Інспектар матчу — Дзмітрый Дзігілевіч (Жодзіна).
Жывы эфір — на Youtube-канале WF Belarus.







