АСЕЧКА Ў ТЫРАНЕ
Галоўная каманда нашай краіны стартавала ў Лізе нацый-2027 гасцявым паядынкам з албанцамі. І зазнала паразу 0:2, прапусціўшы на 34-й (з пенальці) і 47+-й хвілінах.
У супрацьстаянні ў Тыране паўдзельнічалі тры прадстаўнікоў мінскага "Дынама". Ад званка да званка адпрацавалі абаронца Ўладзіслаў КАЛІНІН і хаўбек Яўген МАЛАШЭВІЧ, на 65-й хвіліне замянілі апорніка Аляксандра СЯЛЯВУ.
Наступны матч у межах групы 1 дывізіёна С беларусы правядуць у аўторак, 29 верасня, — на выездзе з фіннамі, якія сёння ўпэўнена перамаглі ў Сан-Марына (7:0).
Фота: t.me/abffby







