АНДРЭЙ КУДРАВЕЦ — MVP МАТЧУ З "НАФТАНАМ"
У сераду, 2 верасня, "бела-сінія" пачалі аддаваць каляндарныя чэмпіянатныя даўгі, якія назапасіліся за час удзелу ў кваліфікацыі Лігі канферэнцый-2026/27. І ў перанесенай сустрэчы 15-га тура святкавалі пераканаўчую перамогу ў родных сценах — на газоне Нацыянальнага футбольнага стадыёна. Адоленым аказаўся наваполацкі "Нафтан" — 5:1.
Найлепшым гульцом матчу ў складзе нашай каманды прызнаны Андрэй КУДРАВЕЦ — пасля фінальнага свістка атрымаў смачны прыз ад Hopper.
Адзначым, што сёння дынамаўскаму брамніку споўнілася 23 гады.







